Новы ўрад Славакіі спыняе ваенную дапамогу Украіне
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца аб’явіў пра спыненне ваеннай дапамогі Украіне. “Мы разглядаем дапамогу Украіне выключна як гуманітарную і грамадзянскую. Мы больш не будзем пастаўляць Украіне зброю”, – заявіў лідар краіны, які ўступіў 25 кастрычніка на пасаду.
“Гэта не наша вайна, да гэтай вайны мы не маем ніякага дачынення”, адзначыў ён, дадаўшы, што „неадкладнае спыненне ваенных аперацый” – лепшае рашэнне для Украіны.
Адначасова славацкі прэм’ер выказаўся супраць санкцый у дачыненні да Расеі. “Я не буду галасаваць за санкцыі супраць Расеі, пакуль мы не вывучым іх уздзеянне на Славакію”, – зазначыў ён. Роберт Фіца ўзначальвае левапапулісцкую партыю „Напрамак – сацыяльная дэмакратыя”, якая атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах 30 верасня.
Крыніца: @dw_belarus