Адкрыццё мурала да Ночы расстраляных паэтаў у Варшаве
13 гадоў таму
У нядзелю, 29 кастрычніка, у Варшаве адкрываюць мурал да Ночы расстраляных паэтаў і прэзентуюць лімітаваную калекцыю адмысловых цішотак.
Дата: 29 кастрычніка. Час: 18.30 (час мясцовы).
Месца: бар «Карма», Aleja 3 Maja 15, Варшава.
Пасля ўрачыстага адкрыцця мурала Ташы Кацубы, прысвечанага «чорнай ночы», вас чакаюць вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і сучасных аўтараў і аўтарак у жывым выкананні. Нават будзе магчымасць пачуць, як яны гучаць у перакладзе на польскую мову.
Усе сродкі ад продажу цішотак пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў.
Уваход вольны, вітаюцца данаты.
Арганізатары