Навошта палестынская дэлегацыя прыехала ў Расею?



Дэлегацыя ХАМАС знаходзіцца з візітам у Маскве. Узначальвае яе член палітбюро палестынскага руху Абу Марзук. На сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС РФ абмяркоўвалася вызваленне закладнікаў і эвакуацыя расейцаў з сектара Газа.

Пра ацэнку візіту ХАМАС у Ізраілі распавёў грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:

-Адносяцца, безумоўна, адмоўна да таго, што адбываецца. Таму што Расея стала першай краінай, якая пасля 7-га кастрычніка прыняла ў сябе дэлегацыю ХАМАС. Нават ніводная арабская краіна гэтага не зрабіла, нават Турцыя. А Масква наадварот іх прымае. Таму што гэта хутчэй за ўсё ідуць перамовы пра гарантыю, нейкую дапамогу Расеі аб тым, што яна будзе рабіць пасля вайны ці зараз, падчас вайны.

Вядома, што Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не збіраецца асабіста сустракацца з прадстаўнікамі радыкальнага руху ХАМАС. Сам візіт не быў анансаваны і стаў нечаканым для ўсяго свету.

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц