132 мігранты спрабавалі незаконна трапіць у краіны ЕЗ з боку Беларусі
13 гадоў таму
132 мігранты спрабавалі незаконна трапіць у краіны ЕС з боку Беларусі.
За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна патрапіць 77 іншаземцаў. Сярод іх – грамадзяне Марока, ПАР і Ірана. 39 чалавек, як убачылі польскіх патрулёў, вярнуліся на беларускую тэрыторыю, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 54 чалавекі, на літоўска-беларускай – 1 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя