Яўген Шыкаўка забіў упершыню з верасня
„Карона” Кельцэ ў чарговым матчы польскай экстракласы ў звышвыніковым матчы адолела „Пушчу” Непаломіцэ з лікам 5:3. Першы гол у матчы забіў беларускі нападнік Яўген Шыкаўка. Раналду Дзякону адзначыўся дублем.
Беларусы прабіліся ў элітны этап адбору юнацкага ЧЕ
Беларускія футбалісты прабіліся ў элітны раунд адборачнага турніру юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-17). У заключным паядынку кваліфікацыйнай групы 7 каманда Дзмітрыя Караткевіча разышліся мірам з аднагодкамі з Казахстана – 0:0. У першым туры беларусы перамаглі каманду Шатландыі – 3:1, а потым уступілі зборнай Турцыі – 0:1. У элітны этап кваліфікацыі юнацкага кантынентальнага першынства выходзяць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, а таксама пяць лепшых зборных, якія фінішуюць трэцімі.
«Івацэвічы» выйгралі Кубак рэгіёнаў Беларусі
У Берасці ў фінале Кубка рэгіёнаў «Івацэвічы ДзЮСШ» перамаглі «Фармат» з Пагранічнай. Асноўны і дадатковы час матчу скончыўся з лікам 2:2, а ў серыі пенальці «Івацэвічы» апынуліся мацнейшымі.
У «Слуцку» два месяцы не плацяць зарплаты
Журналіст Уладзіслаў Татур напісаў пра сітуацыю з футбольным клубам «Слуцк» наступнае. «Нягледзячы на добрыя вынікі першай каманды, у «Слуцку» ўсё дрэнна. Крыніцы сцвярджаюць, што ў клубе два месяцы не плацяць зарплаты, але гэта і не навіна – белфутбол на клубным роўні даўно жыве ў рэжыме «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца». Грошай няма, а планы далей за кожны наступны сезон складаць няма сэнсу. Дарэчы, ёсць асцярогі, што нават на гэтым роўні дастаткова самабытны клуб не ўтрымаецца: цукроваму заводу ўсё цяжэй цягнуць каманду вышэйшай лігі», – напісаў Татур.
Арына Сабаленка даведалася суперніц па групавой стадыі Выніковага чэмпіянату ВТА ў Канкуне
У мексіканскім Канкуне прайшло лёсаванне Выніковага турніру ВТА з прызавым фондам 9 000 000 даляраў. Восем наймацнейшых тэнісістак сезону-2023 размеркавалі на дзве групы па назвах мексіканскіх гарадоў – Бакалар і Чэтумаль. У групе Бакалар згуляюць: Арына Сабаленка, Алена Рыбакіна, Джэсіка Пегула і Марыя Сакары. У групе Четумаль: Іга Швентэк, Коры Гаўф, Онс Жабер і Маркета Вандравушава. Пасля кругавога турніру дзве наймацнейшыя тэнісісткі з кожнай групы забяспечаць сабе месца ў плэй-оф паўфіналу.
Беларускае Радыё Рацыя