У Гародні галасуюць за прэзідэнта Польшчы
У Гародні адбываюцца выбары прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Акруговы выбарчы ўчастак знаходзіцца на тэрыторыі генеральнага консульства і працуе да 21-й гадзіны беларускага часу. Прыняць удзел у выбарах маюць права грамадзяне Польшчы, якія да 7-га траўня прайшлі электронную рэгістрацыю ці маюць адпаведнае пісьмовае засвядчэнне.
Кажа старшыня выбарчай камісіі Войцех Мулік:
– Консул збірае дадзеныя асобаў і пасля ствараецца спіс, які перадаецца камісіі. Большасць выбаршчыкаў – гэта мясцовыя людзі з польскімі пашпартамі. У сваёй большасці гэта, напрыклад, духоўныя асобы.
У акруговай выбарчай камісіі №21, якая знаходзіцца на тэрыторыі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Рэчы Паспалітай зарэгістравалася больш 80-ці чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня