Выйшаў маркавы блок, прысвечаны беларускім гімнам
13 гадоў таму
У эмігранцкай філатэліі беларусаў адбылося чарговае выданне маркавага лістка. Новы аркушык марак прысвечаны беларускім гімнам. Аркушык выдадзены поштай Польшчы праз паслугу „Mój znaczek”.
На аркушыку партрэты аўтараў словаў і тэкстаў, словы і ноты трох твораў: „Магутны Божа”, „Пагоня”, „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” (ваярскі марш). Ініцыятары выданьня разлічваюць, што гэтая справа паспрыяе ўкараненню нацыянальных гімнаў ў жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя