Рэгі-гурт „Botanic Project” завяршыў тур у падтрымку альбому „Музыка сфер”
13 гадоў таму
Беларускі рэгі-гурт „Botanic Project” завяршыў тур у падтрымку альбома „Музыка сфер”. Новы рэліз музыкі прэзентавалі на канцэртах у розных гарадах Польшчы, а таксама ў Вільні.
Як прайшло падарожжа, распавялі ўдзельнікі „Botanic Project” Андрэй Кеша Багамолаў і Клім Малажавы:
– Тур, як заўсёды, прыкольны, як заўсёды цікавы ў плане таго, што мы сустракаем нейкіх людзей, якіх сто гадоў не бачылі, у кожным польскім горадзе або Літве.
Выступ у Варшаве стаў завяршальнай кропкай туру. Канцэрт адбыўся ў клубе „Scena Chmielna” пры ўдзеле дыджэя Papa Bo Selektah. Падчас падзеі музыкам „Botanic Project” прыхільнікі падарылі торт у гонар 17-годдзя калектыву.
Беларускае Радыё Рацыя