Ганна Кандрацюк стала лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча (абноўлена)
Уручылі прэмію імя Алеся Адамовіча, і гэтую прэмію, як напісала журы, за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу атрымала наша калега Ганна Кандрацюк з тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” за кнігу “У прысценку старога лесу”.
З рэдактарам кнігі, старшынём управы нашага радыё, галоўным рэдактарам тыднёвіка “Ніва” Яўгенам Вапам размаўляе Мікола Ваўранюк.
РР: Скажы, як ты ўспрыняў гэтую прэмію?
Яўген Вапа: Я зараз на вялікіх эмоцыях, бо гэтая ўзнагарода беларускага ПЭН-клуба, а яе непасрэдна фінансуе і ў тым ліку Святлана Алексіевіч. Яна мае вялікае дачыненне і да тых кніжак, якія былі і тое, што Ганна Кандрацюк атрымала за кнігу, якая напісаная ў традыцыі літаратурнага рэпартажу, гэтым займаўся і сам Алесь Адамовіч, і Святлана Алексіевіч, яна сама прызнаецца, што яна вучаніца менавіта Алеся Адамовіча. І таму для Ганны Кандрацюк вялікае прызнанне. І, карыстаючыся нагодай, хачу перадаць нават праз радыё вітанні і падзяку, бо паказвае тое, чым яна займаецца гадамі. А гэта ўжо тры дзесяцігоддзі яна працуе ў “Ніве”, тое, чым “Ніва” займалася. Гэта той запіс свету, беларускага, нашага. І ейная кніга – гэта менавіта тое, як гавораць тыя, хто чытаў кнігу, а яна мае вельмі многа людзей, якія захапляюцца яе творчасцю, той факт, што яна была раней намінаваная на прэмію Ежы Гедройца.
РР: Трэба дадаць, што гэтая кніга “У прысценку старога лесу” апынулася ў шорт-лісце прэміі Ежы Гедройца. А ўжо неўзабаве даведаемся лаўрэата. З вялікім шанцам Ганна Кандрацюк, тым больш цешыць і гэтая прэмія, і відаць, што гэта не нейкі адзін асяродак ці дзве-тры асобы прызналі, што кніга вартая, а яна проста жыве ў беларускім літаратурным культурным свеце.
Яўген Вапа: Выступаючы пасля ўзнагароды з віншаваннямі Уладзімір Някляеў сказаў, што менавіта трэба падумаць, і ён таксама не разумее, чаму беларуская літаратура ў Польшчы, якая існавала дзесяцігоддзямі і мае майстроў слова, якія вартыя ўзнагародаў, часамі не заўважаецца па-за сталічным Менскам. Гэта ўсё для іх ужо правінцыя. І менавіта Ганна сваёй гэтай кніжкай і папярэднімі паказвае сваю прафесіянальнасць, нягледзячы на тое, дзе ён жыве. І для мяне вельмі файна, што гэты тыдзень быў падрыхтоўкай для гэтай узнагароды.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
***
Яна атрымала прэмію за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу ў сваёй кнізе „У прысценку старога лесу“. Кнігу сёлета выдала Праграмная Рада тыднёвіка „Ніва”.
Таксама лаўрэатам стаў Максім Знак за кнігу „Зэкамерон” з серыі Беларуская турэмная літаратура.
Беларускае Радыё Рацыя