Мігранты з тэрыторыі Беларусі кідалі камяні ў польскіх памежнікаў



Здымак ілюстрацыйны: PAP/Artur Reszko

Група з 10 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі закідала камянямі і галінкамі польскіх памежнікаў. Перад тым ім не дазволілі патрапіць у Польшчу ў абыход афіцыйных пунктаў пропуску. Гэта адбылося ў раёне Белавежы. За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі трапіць 72 замежнікі. 17 з іх, пабачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю. Астатніх давялося спыняць, паведамляе польская памежная служба. На латвійска-беларускай мяжы спыненыя 49 мігрантаў. Там у апошнія дні захоўваецца сур’ёзная напружанасць. Парушыць літоўска-беларускую мяжу спрабавалі трое ўцекачоў.

Беларускае Радыё Рацыя