У Музеі Вольнай Беларусі правялі „Ноч паэтаў”
У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі правялі „Ноч паэтаў”. Падчас імпрэзы прагучала лекцыя ад гісторыка „Беларусь (не)расстраляная”, а таксама была паказаная тэматычная літаратурна-тэатральная пастаноўка Купалаўцаў.
Пра сувязь пакаленняў і важнасць падзеі – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– Вяртаючыся да гэтых страшэнных падзей 86-гадовай даўніны мы разумеем, што беларускі народ заўсёды праходзіць праз гэтыя выпрабаванні, праз ахвяры, якія мы не маем права забыць. Таксама, як не маем права забыць ахвяры, якія прыносіць сёння беларуская нацыя, беларускі народ. Сярод іх таксама дзеячы беларускай культуры. Калі мы гэта не асэнсуем, то не зможам перамагчы.
Вечар адбыўся ў межах міжнароднай акцыі памяці „Ноч паэтаў”.
Беларускае Радыё Рацыя