У кастрычніку была рэкордная колькасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕЗ



Фота: PAP/Artur Reszko

Колькасць нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі і краін ЕЗ зноў вырасла. У кастрычніку зафіксаваны рэкорд з пачатку года. Як піша „Позірк”, усяго ў бягучым годзе спынена 38 тысяч 301 спроба незаконнага пераходу мяжы, а з пачатку кастрычніка — 5077. За мінулыя суткі краіны Еўразвязу спынілі 208 мігрантаў, якія ішлі з тэрыторыі Беларусі.

У большасці мігрантаў на беларуска-польскай мяжы — расейскія візы.

Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя