У Варшаве адбыўся арт-маркет, прымеркаваны да Дня ўсіх Святых



У Варшаве адбыўся арт-маркет, прымеркаваны да Дня ўсіх Святых. “Гэтым разам мы зладзілі цалкам тэматычную імпрэзу”, – распавядае суарганізатарка падзеі, аўтарка праекту “Сraft hand lab” Марыя Кашапава.

– Вырашылі гэты маркет зрабіць тэматычным, менавіта перад Хэлоўінам. У нас было абавязковае афармленне свайго стала менавіта ў тэматыцы Хэлоўіна. Таксама папрасілі кожнага ўдзельніка прынесці па гарбузу. Мы прапанавалі ім прыдумаць нейкі касцюм. Гэта было не абавязкова. Але будзе галасаванне за лепшы касцюм рамесніка.

“Гэты арт-маркет мы арганізавалі сумесна з прафесійнай івэнтаркай, стваральніцай каналаў і чатаў “Побач”, аўтаркай блогу “Ваша Беларуска” Любоўю Шыбаршынай”, – дадала Марыя Кашапава.
Наступны арт-маркет ад “Сraft hand lab” адбудзецца 12-га лістапада.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя