Сустрэча «Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору» ў Варшаве
У аўторак, 31 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца сустрэча «Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору».
Дата: 31 кастрычніка. Час: 18.00 (час мясцовы).
Месца: Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6, Варшава.
З даследчыкам сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігарам Станкевічам абмяркуюць вось якія пытанні:
– чаму КДБ і Нацыянальны архіў хаваюць інфармацыю пра рэпрэсаваных;
– дзе камуністы расстрэльвалі людзей, і што з гэтымі месцамі цяпер;
– ахвяры ці каты — кім былі рэпрэсаваныя;
– як атрымаць справы рэпрэсаваных і ўшанаваць памяць аб рэпрэсаваных продках;
– ці ёсць у Беларусі агульнанацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Акрамя таго, каманда ByProsvet прэзентуе аналіз архіву асуджаных. На падставе дадзеных з архіву, у якім больш за мільён запісаў, вы даведаецеся, як змянялася колькасць рэпрэсаваных, у тым ліку расстраляных беларусаў у розныя гады.
Уваход вольны.
Арганізатары