«Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Беластоку



У суботу, 4 лістапада, лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак».

Дата: 4 лістапада. Час: 15.00 (час мясцовы).

Месца:
 Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Wyszyńskiego 6A, Беласток.

Нам часта здаецца, што Янка Купала нарадзіўся бронзавым класікам з музеем і помнікам у аднайменным скверы. 

Аўтары пастановы паспрабавалі асэнсаваць складаныя ўмовы станаўлення, ранняга жыццёвага выбару і сувязі будучага паэта са спадчынай задушанага паўстання Кастуся Каліноўскага.

Вас чакае адаптацыя п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска Чатырох Чараўніц» разам з віртуознымі класічнымі ды рокавымі кампазіцыямі ў выкананні Хору Вольных Беларусаў. 

Гледачы трапяць у вёску, дзе нарадзіўся знакаміты зямляк, пазнаёмяцца з яго сябрамі і паплечнікамі, пачуюць расповед пра пачатак творчага шляху Янкі Купалы і тое, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, на чым грунтаваўся яго выбар. 

Сапраўдная батлейка, кранальныя спевы, унікальная музычная афарбоўка, інтэрактыў, смех, месцамі праз слёзы — тое, што чакае гледачоў. 

Спектакль разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей.
 Пастанова падыходзіць для ўсёй сямʼі незалежна ад узросту! 
Працягласць — каля гадзіны. 

Уваход вольны. Данаты вітаюцца.

Арганізатары