Тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства ў Літве вырашылі не павялічваць



Камітэт бяспекі Сейму Літвы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства.

Фота: migracja.lt

Раней кіраўніца МУС Літве Агне Білатайце прапанавала павялічыць тэрмін ДНЖ грамадзянам, якія могуць пацярпець ад рэжыму Лукашэнкі, з аднаго да трох гадоў. Аднак камітэт нацыянальнай бяспекі і абароны літоўскага парламента рэкамендаваў адхіліць такую прапанову, паведамляе “Позiрк”. На думку камітэту, такія прапановы носяць “паспешлівы характар і могуць стварыць негатыўныя прэцэдэнты ў будучыні”.

Як лічаць дэпутаты, неабходна ацэньваць гэтую прапанову сістэмна. Супраць ініцыятывы прагаласавала чатыры сябры камітэту, за — два, яшчэ двое, у тым ліку яго кіраўнік Лаўрынас Кашчунас, устрымаліся.

Беларускае Радыё Рацыя