Тэлеграм-канал і фэйсбук-старонку нашага радыё прызналі “экстрэмісцкімі”



Улады Беларусі працягваюць папаўняць спіс «экстрэмістаў» у краіне.

Цяпер пад забарону трапілі Telegram-канал і Facebook-старонка «Беларускае Радыё Рацыя», а таксама іх лагатыпы; Беларускае Радыё Рацыя — радыё, заснаванае ў Беластоку беларускай нацыянальнай меншасцю. Вяшчае на беларускай мове, мае як грамадска-палітычныя, так і забаўляльныя праграмы. На FM-хвалях радыё сягае таксама часткі тэрыторыі Беларусі і Літвы. Упершыню выйшла ў эфір 3 кастрычніка 1999 года, спыніла працу ў 2002-м, але аднавіла ў 2006-м. У лютым 2022 года Генеральная пракуратура РБ абвясціла матэрыялы сайта радыё экстрэмісцкімі.

У новым абнаўленні «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» апынуліся:

Telegram-чат «Khalezin Chat»;

Facebook старонка «BY ORG Альтэрнатыва»;

Telegram-канал «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC» і ягоны лагатып, а таксама Telegram-канал «Андрэй Хадановiч».

Беларускае Радыё Рацыя