ІІХФ уключыла зборныя Беларусі і Расеі па хакеі ў раскладку Алімпіяды-2026



Міжнародная федэрацыя хакея ўключыла зборныя Беларусі і Расеі ў раскладку Гульняў-2026 у Мілане і Корціна-д’Ампецо. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ІІХФ. У выпадку „зялёнага святла” ад МАК зборная Расеі па хакеі атрымае прамы пропуск на Гульні, дзе згуляе ў адной групе з ЗША. Астатнія ўдзельнікі квартэта вызначацца пасля кваліфікацыі. У групе „А” згуляюць Канада, Швецыя, Швейцарыя і Італія. У групе „B” пакуль толькі тры каманды – Фінляндыя, Германія і Чэхія. Фінальная кваліфікацыя таксама складаецца з трох квартэтаў – D, E і F. У кожным вядомыя пакуль толькі па тры з чатырох зборных. У выпадку алімпійскага допуску беларусы апынуцца ў першай групе, дзе знаходзяцца Славакія і Казахстан.

Свёнтэк і Гаўф перамаглі ў першым туры выніковага турніру WTA

У мексіканскім Канкуне завяршыліся паядынкі першага тура выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У стартавым матчы папярэдняй групы Чэтумаль другая ракетка планеты полька Іга Свёнтэк перайграла ў дзвюх партыях чэшку Маркету Вандраўшаву – 7:6 (7:3), 6:0. У другой сустрэчы амерыканка Коры Гаўф таксама ў двух сэтах абыграла туніскую тэнісістку Унс Джабір – 6:0, 6:1.

Беларускія футбалісткі сустрэнуцца з камандай Славеніі ў Лізе нацый

Футбалісткі зборнай Беларусі адкрыюць другі круг Лігі нацый УЕФА гасцявой сустрэчай з камандай Славеніі. Галоўным арбітрам сённяшняга матча ў горадзе Мурска-Собота будзе англічанка Керсці Даул. На мінулым тыдні беларускія і славенскія футбалісткі сустракаліся ў Будапешце, завяршыўшы паядынак унічыю – 1:1. Беларускі адышлі ад паразы ў самым канцы гульні дзякуючы дакладнаму ўдару Анастасіі Лінік. Да гэтага каманда Юрыя Малеева з аднолькавым лікам 1:2 прайграла камандам Чэхіі і Босніі і Герцагавіны.

Ілля Салаўёў адпраўлены ў фарм-клуб „Калгары”

Беларускі абаронца „Калгары Флэймз” адправіўся ў АХЛ, у склад фарм-клуба „Калгары Рэнглерс”. Беларускі абаронца згуляў у НХЛ усяго 2 матчы, гульню з „Эдмантанам” прайграную з лікам 2:5, ён завяршыў з паказчыкам „-3”.

Хакеісты менскага „Дынама” прымуць „Северсталь” у матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” закрываюць другі месяц рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі хатнім матчам на „Мінск-Арэне”. Паядынак супраць чарапавецкай „Северсталі” стане для „зуброў” адзіным хатнім паміж дзвюма выязнымі серыямі. З папярэдняга гасцявога турнэ падначаленыя Дзмітрыя Квартальнага вярнуліся з дзвюма перамогамі ў двух матчах, абыграўшы „Барыс” 2:1 і „Авангард” 4:3. „Дынама” набірае балы ў чатырох гульнях запар, дзякуючы ўдаламу адрэзку сталічны клуб умацаваўся ў васьмёрцы лепшых каманд Заходняй канферэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя