Шпацыр памяці рэпрэсаваных беларусаў у Вільні



У чацвер, 2 лістапада, беларусаў Вільні запрашаюць на шпацыр па горадзе ў памяць па віленскіх беларускіх дзеячах, на чые магілы мы не зможам прынесці знічы, бо магіл няма.

Дата: 2 лістапада. Час: 14.00 (час мясцовы).

Месца збору: ля Вострай брамы, Вільня.

Некаторым ёсць кенатафы (сімвалічныя магілы) альбо крыжы на Курапатах, але і туды зараз немагчыма ці небяспечна прыйсці. 

То прапануюць узяць з сабой знічы ды выправіцца ў шпацыр па Вільні, запальваючы агні па шляху. 

Шпацыр традыцыйна бясплатны, ахвяраванні вітаюцца.

Арганізатары