Акцыя салідарнасці з гуртом Tor Band у Беластоку



4 лістапада а 15:00 запрашаем на акцыю салідарнасці з гуртом Tor Band – песнярамі пратэсту, асуджанымі людажэрным антыбеларускім рэжымам на вялізныя турэмныя тэрміны.

Асуджанымі за тое, што спявалі, за тое, што любяць сваю Радзіму, за тое, што былі побач з народам. 

Прыходзьце выказаць сваю салідарнасць з Tor Band і ўсімі беларускімі творцамі, якія знаходзяцца зараз у турмах. 

Заспяваем разам песні Tor Band, бо мы – не быдла, мы – жывы народ! 

Акцыя адбудзецца па адрасе: Skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok (каля кансулята РБ).

Беларуская дыяспара Беластоку