Новая спроба стварыць «Нацыянальна-дэмакратычную платформу»
Ці аб´яднаюцца дэмакратычныя сілы, ці яшчэ адна новая спроба стварыць «Нацыянальна-дэмакратычную платформу» пацерпіць фіяска, невядома.
Прадстаўнік левых сіл Андрэй Казановіч бачыць у спробе новастварэння толькі пошукі асабістай выгады для ініцыятараў стварэння, кажа Андрэй Казановіч:
– У гэтых людзей няма лідарскіх здольнасцяў. І таму яны проста хочуць раскалоць гэты штаб Ціханоўскай, Каардынацыйную раду. І хочуць заявіць пра сябе.
Сузаснавальнік «Нацыянальна-дэмакратычнай платформы» Віталь Макаранка лічыць аб´яднанне крокам наперад у барацьбе з дыктатурай:
– Мы не змагаемся супраць кагосьці. Мы аб’ядноўваем патрыётаў – нацыянал-дэмакратаў. І мы хочам наладзіць нармальныя партнёрскія адносіны з усімі астатнімі суб’ектамі. З тым жа офісам.
Праца па стварэнні «Нацыянальна-дэмакратычнай платформы» працягнецца. Хаця ўжо існуе ранейшая дамова па збліжэнню дэмакратычных партый, прынятая і падпісаная пакуль толькі партыямі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада).
Беларускае Радыё Рацыя