Сімпозіўм да стагоддзя прыезду ўраду БНР у Прагу
У чацвер, 2 лістапада, у Празе адбудзецца міжнародны сімпозіўм «Інстытуцыі ў эміграцыі. Да 100-годдзя прыезду эміграцыйнага ўраду БНР у Прагу».
Дата: 2 лістапада. Час: з 9.00 (рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 8.30; час мясцовы).
Месца: зала паседжанняў Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі, Klementinum (1 паверх), Mariánské Náměstí 1, Прага
Праграма прысвечана дзейнасці Рады БНР у кантэксце беларускай эміграцыі, міжваеннай Чэхаславаччыны і шырэйшага феномену эміграцыйных урадаў у ХХ ст.
Трошку дакладаў з праграмы:
«Васіль Захарка і яго дзейнасць сярод беларускай эміграцыі ў Празе»;
«Фінансы БНР у міжваеннай Чэхаславакіі»;
«Берлінская місія БНР: невядомыя дакументы з расейскіх архіваў».
Уваход, здаецца, вольны.
Таксама будзе анлайн-трансляцыя ў зуме — на гэты конт пішыце на мэйл [email protected].
Арганізатары