Салігорскі „Шахцёр” здабыў першую перамогу ў расейскай Суперлізе
Беларуская каманда ў 3-м туры чэмпіянату Расеі на хатняй арэне адолела „Кузбас” з Кемерава, саступаючы 5:9 у пятым сэце.
У двух першых матчах сезона „Шахцёр” уступіў залатым і сярэбраным медалістам папярэдняга розыгрышу — „Зеніту” з Казані і „Дынама” з Масквы.
Сабаленка і Рыбакіна ў вочным матчы разыграюць пуцёўку ў паўфінал Выніковага турніру WTA
У Групе Бакалар на выніковым турніры WTA у Канкуне прайшлі два раўнды. Беларуска Арына Сабаленка абыграла Марыю Сакары і прайграла Джэсіцы Пегуле.
Пегула забяспечыла сабе месца ў паўфінале. За другую пуцёўку будуць змагацца прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна і Сабаленка.
Матчы гандбалістаў Беларусі і Расеі балельшчыкі паглядзяць бясплатна
Гандбалісты зборнай Беларусі пачнуць серыю таварыскіх матчаў з камандай Расеі.
Першы з трох спарынгаў адбудзецца сёння на пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу „Алімпіец”. Гульня пачнецца ў 17.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала „Беларусь 5”. У складзе беларускай зборнай згуляюць усе наймацнейшыя гульцы, уключаючы Арцёма Каралька з польскага „Кельцэ” і Мікіту Вайлупава з венгерскага „Веспрэма”, якія выступаюць у Лізе чэмпіёнаў.
Другая сустрэча беларускіх і расейскіх гандбалістаў адбудзецца 3 лістапада ў Гомелі, а 5 лістапада супернікі сустрэнуцца ў Менску. Уваход на ўсе гульні свабодны.
Чэмпіянат свету 2034 года прыме Саудаўская Аравія
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Джані Інфантына аб’явіў, што Саудаўская Аравія прыме чэмпіянат свету 2034 года. Сёння Аўстралія адклікала сваю заяўку на правядзенне турніру-2034, пасля чаго Саудаўская Аравія засталася адзіным кандыдатам.
Гаспадары чэмпіянатаў свету 2030 і 2034 будуць афіцыйна прызначаны на кангрэсе ФІФА ў чацвёртым квартале 2024 года.
Беларускае Радыё Рацыя