Беларус у Кіеве: Сёння прагноз такі, а заўтра іншы



Яшчэ год – гэта самы аптымістычны прагноз. Яшчэ два-тры – песімістычны. Столькі можа цягнуцца вайна ва Украіне ў разуменні беларуса Алега Віленчыца, што перабывае ва ўкраінскай сталіцы, – падрабязней распавёў сам рэспандэнт:

— Гэта вельмі цяжкае пытанне. Прагнозы — гэта справа такая: сёння прагноз такі, а заўтра іншы. Я так думаю, што ўсе ўжо думаюць пра адзін год мінімум, а два-тры гады часам усплывае ў розумах. Я так думаю.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Вайна ва Украіне ідзе звыш 600 дзён. А ў лютым наступнага году ўжо будзе два гады з моманту пачатку расейскай агрэсіі на ўкраінскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя