Малдова рыхтуецца да выхаду з СНД
13 гадоў таму
Урад Малдовы выключае Садружнасць Незалежных Дзяржаваў (СНД) са спісу арганізацыяў, у якія яна выплачвае штогадовыя сяброўскія ўнёскі. Пра гэта паведамляе малдоўская служба Радыё Свабода. У адпаведнасці з праектам рашэння, падпісаным міністрам фінансаў Пэтру Ратару, сума, якую вылучаюць на аплату штогадовых сяброўскіх унёскаў Рэспублікі Малдова ў міжнародных арганізацыях у 2023 годзе, змяншаецца на 16 млн леяў. Малдова больш не будзе плаціць унёскі за ўдзел у Міжпарламэнцкай асамблеі СНД і ў сямі іншых інстытуцыях Садружнасці.
У ліпені парламэнт прагаласаваў за выхад Малдовы з Міжпарламэнцкай асамблеі СНД.
Беларускае Радыё Рацыя