СК пачаў крымінальную справу супраць службовых асоб Латвіі
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць службовых асоб Латвіі.
„Найміты ў форме на латвійскай мяжы вызначыліся сваёй асаблівай жорсткасцю і азвярэннем у адносінах да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўразвязу праз Прыбалтыку. У парушэнне патрабаванняў міжнародных дагавораў…, паслядоўнікі еўрафашызму на сістэмнай аснове ажыццяўляюць незаконную дэпартацыю, акты жорсткасці і гвалту, узброенае выцясненне, катаванні і здзекі ў дачыненні да iншаземцаў. Некаторыя ахвяры паміраюць у спробах перасячы мяжу, а іх целы выкідваюць за плот карныя батальёны Еўразвязу”, — паведамляе СК, заяўляючы, што ахвярамі сталі ўжо 12 чалавек.
Крымінальная справа пачата па артыкуле арт.128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва).
Днямі Дзяржаўная памежная ахова Латвіі заявіла пра адваротнае. Латышскія памежнікі бачылі, як на беларускім баку група людзей пераносіла цела.