Успаміны і клезмерская музыка



У Крынках адзначылі 81-ю гадавіну ліквідацыі мясцовага гета. 2 лістапада 1942 года каля пяці тысяч яўрэяў былі дэпартаваныя ў фашысцкі лагер у Калбасіне. Падчас ліквідацыйнай акцыі некаторыя аказвалі ўзброены супраціў. У Крынках была пакінутая група ў колькасці каля 260 чалавек, але 24 студзеня 1943 г. яны таксама былі выселеныя і дэпартаваныя ў нацысцкі лагер смерці Трэблінка.

Зараз у Каўкаскай сінагозе прагучалі ўспаміны аб жыхарах Крынак і клезмерская музыка. Як адзначыла бургамістр Крынак Ялянта Гудалеўская намаганнямі гміны ўдаецца захаваць памяць і паяўрэйскую архітэктуру гарадка.

— У сінагозе ўжо некалькі гадоў трывае цудоўная рэстаўрацыя экстэр’еру, і мы ўжо завяршаем гэты працэс. І мы ўжо пачынаем рэстаўрацыю інтэр’еру сінагогі, і спадзяемся, што яна набудзе яшчэ больш раскошы. Гэта нашае месца сустрэчаў. Тут успаміны вяртаюцца, і я ўпэўненая, памяць пра тых людзей ажыве.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

У Каўкаскай сінагозе прайшоў канцэрт клезмерскай музыкі ў выкананні музыканта Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку Чэслава Ежвіньскага.

Беларускае Радыё Рацыя