Па факце аварыі на “Беларуськаліі” пачалі крымінальную справу



Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра распачынанне крымінальнай справы па слядах аварыі, якая адбылася на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” у Салігорскім раёне, калі ў выніку падзення транспартнай кабіны пацярпелі пяць супрацоўнікаў прадпрыемства.

Яны атрымалі цяжкія траўмы. Следчыя расследуюць прычыны падзення ліфта. Справа распачата па артыкуле “Парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула за сабою па неасцярожнасці прычыненне цяжкага пашкоджання цела”.

Аварыя адбылася ўвечары 3 лістапада. Ва ўсіх пацярпелых – складаныя спалучэнні траўмаў – пераломы ключыц, пазваночніка, таза і ніжніх канечнасцей. Пацярпелыя дастаўленыя ў Салігорскую раённую лякарню

Беларускае Радыё Рацыя