„Янішчыцкі лістапад”



На Піншчыне пачаліся традыцыйныя мерапрыемствы па папулярызацыі творчасці знакамітай зямлячкі – Яўгеніі Янішчыц, якой неўзабаве было б 75 гадоў. Першая акцыя – інтэрнэт-конкурс на лепшае чытанне яе вершаў. Цягам тыдня відэазапісы твораў прымае раённая бібліятэка.

Краязнавец адзначае, што пінчукі з павагай ставяцца да памяці паэтэсы:

– Асацыяцыя адразу „ластаўка Палесся”. У нас ёсць вуліца ў горадзе Пінску, бібліятэка раённая ім Янішчыц, якая знаходзіцца ў горадзе Пінску, на доме мемарыяльная шыльда. Для беларускай культуры і беларускай літаратуры гэта быў унікальны чалавек, адрозны напэўна ад многіх.

Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёну. У літаратуры дэбютавала са школьных гадоў. Падчас вучобы ў БДУ яе пад патранат узяў Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў, апошні называў Янішчыц самай таленавітай з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі. Уваходзіла ў кіраўніцтва Саюзу пісьменнікаў. Яе жыццё трагічна абарвалася ў Менску напрыканцы лістапада 1988 года.

Беларускае Радыё Рацыя