У Белавежскім нацыянальным парку знайшлі цела чалавека



У мінулую суботу 61 чалавек спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі грамадзяне Індыі, Сірыі і Самалі; 14 з іх, пабачыўшы польскіх памежнікаў, вярнуліся ў Беларусь, паведамляецца ў зводцы Памежнай службы.

Затрыманы кур’ер, грамадзянін Грузіі, які перавозіў чатырох нелегальных мігрантаў з Пакістана і Афганістана.

Усяго з пачатку года былі затрыманы амаль паўтысячы чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. На польска-беларускай мяжы адбыліся больш за 22 тысячы спроб незаконна перасячэння. Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета, паходзілі з больш чым 50 краін.

Таксама, як паведамляе БСПР, у мінулую суботу ў строгім запаведніку Белавежскага нацыянальнага парка знайшлі цела маладога чалавек. Не выключана, што гэта нелегальны мігрант з Сірыі. Яго асоба і абставіны смерці будуць устаноўлены падчас следства.