Залужны пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка



Беларускі добраахвотнік Зміцер „Ганс” Рубашэўскі, які загінуў ва Украіне, узнагароджаны пасмяротна „Крыжом храбрых”. Узнагарода была ўручаная галоўнакамандуючым ВСУ Валерыем Залужным, паведамляе кіраўнік фонду „Вільна Беларусь” Аляксей Францкевіч.

„Сёння дачка беларускага Героя Дзмітрыя Рубашэўскага з пазыўным Ганс, які аддаў сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду, атрымала ад Галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Залужнага ўзнагароду бацькі „Хрест хоробрих” пасмяротна. Слава герою”, – напісаў ён у Facebook.

Рубашэўскі загінуў у красавіку мінулага года падчас баёў у Луганскай вобласці. Ён быў у складзе групы, якая праводзіла вылазкі ў тыл ворага. Перад смерцю Рубашэўскі знішчыў камандзіра расейскай групы.

Беларускае Радыё Рацыя