У Варшаве адкрылася выстава „Dziady: Sapraudnaja Archaika”
У Беларускай прасторы „Робім разам” адбылося адкрыццё выставы „Dziady: Sapraudnaja Archaika”.
Арганізавалі выставу за ўласныя сродкі мастак, музыка і заснавальнік гурта „ZNICH” Алесь Таболіч і Вітаўтас Кашкурэвіч – мастак, музыка гурта „ZNICH”. Выстав і яе адкрыццё прайшло даволі незвычайна. Яна была ў выглядзе артаб´екта з музычным суправаджэннем і шоў з файерам, а таксама з навуковымі лекцыйнымі сюжэтамі, кажа Алесь Таболіч:
– Першая выстава ў прасторы, былым „Беларускім Моладзевым Хабе”. Такіх выстаў тут за апошнія два гады не памятаю, каб былі, менавіта культурніцкія, а не палітычныя. Бачна, што людзям гэта цікава, бо тут не толькі фотадызайн, тут ёсць арт-аб’екты, якія паглыбляюць чалавека ў нейкую атмасферу і духоўнасць гэтых дзядоў. Шоў з фаерам рабіў польскі сябра.
Прысутныя на выставе маглі паспрабаваць смачны хлеб і куццю – галоўныя стравы на стале, якія ставіліся на Дзяды. Было бачна, што наведвальнікі выставы ў захапленні.
Выстава працягнецца да 4 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя