Аляксандр Класкоўскі: З думкай пра чарговыя прэзідэнцкія выбары



Сёння сваім указам Аляксандр Лукашэнка прызначыў Лілію Ананіч міністрам інфармацыі. Яна цягам многіх гадоў працавала ў гэтым Міністэрстве, займаючы высокія пасады. На думку медыяаналітыка Аляксандра Класкоўскага, разм з гэтым прызначэннем ніякай зьмены інфармацыйнай палітыкі не прыходзіцца чакаць.

Аляксандр Класкоўскі:

– Спадарыня Ананіч шмат гадоў адпрацавала ў Міністэрстве інфармацыі і ў тым ліку не адзін год была першым намеснікам Праляскоўскага. І яна мела наўпроставыя дачыненні да ранейшай палітыкі, дастаткова жорсткай, і напэўна ўлады ў гэтым выпадку вырашылі не мудрыць і прызначыць з ліку старых правераных кадраў чалавека, які гэтую ж лінію будзе весці і далей.

Па словах Аляксандра Класкоўскага, Ананіч і раней у значнай ступені фармавала дзяржаўную палітыку ў галіне інфармацыі. Яна стала міністрам з думкай пра чарговыя прэзідэнцкія выбары. Калі б аднак спатрэбіўся чалавек больш прасунуты ў галіне сучасных медыйных тэхналогіяў, дык заўсёды можна зрабіць такога чалавека яе намеснікам.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя