На Дзяды прэзентацыя музычным гуртом „ZNICH” новай праграмы ў Варшаве
На Дзяды прайшла прэзентацыя сольнай новай праграмы музычнага гурта «ZNICH» на «Дзяды» з тэатральным перфомансам. Заснавальнік музычнага гурта «ZNICH» Алесь Таболіч лічыць дэбют праграмы ў Варшаве паспяховым і натхняльным.
Кажа Алесь Таболіч:
– Мы выступалі адны, і ў будні дзень. Мы прысвяцілі, канешне, гэты канцэрт і акцыю Дзядам. Але хацелі і паглядзець, як цікава для людзей і імпрэзы, і гурт у новым такім складзе, у новым жыцці. Мы былі прыемна здзіўленыя, што прыйшло больш за сотню людзей. То бок гэта добра для Польшчы ў будні дзень, тут і фестывалі бываюць па 50 чалавек. Большая частка, можа 75%, – гэта былі палякі.
Паводле Алеся Таболіча, па рэакцыі слухачоў было відаць, што канцэрт ім спадабаўся. Гэта добры стымул для будучай творчасці гурта, які будзе працягваць работу па адраджэнні беларускай культуры.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя