ХАМАС прыпыніў эвакуацыю замежнікаў і грамадзян з падвойным грамадзянствам у Егіпет



ХАМАС прыпыніў эвакуацыю замежнікаў і грамадзян з падвойным грамадзянствам у Егіпет. Такое рашэнне было прынята пасля таго, як Ізраіль адмовіўся дазволіць параненым палестынцам адправіцца ў егіпецкія шпіталі.

Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на ананімнага прадстаўніка адміністрацыі ХАМАС.

«Ніводнаму ўладальніку замежнага пашпарта не будзе дазволена пакінуць сектар Газа да таго, як параненыя, якіх трэба эвакуяваць са шпіталёў на поўначы сектара Газа, не будуць дастаўлены на памежны пункт Рафах», – сказаў прадстаўнік ХАМАС.

ХАМАС падкрэслівае, што Ізраіль адмовіўся дазволіць многім з параненых, чые імёны былі ў спісе, накіраваным егіпецкім уладам, выехаць у Егіпет.

Беларускае Радыё Рацыя