У Лондане адбудзецца канферэнцыя прысвечаная Вацлаву Ластоўскаму



Канферэнцыя, прысвечана Вацлаву Ластоўскаму, адбудзецца ў Лондане.

10-11 лістапада ў Лондане адбудзецца Міжнародная канферэнцыя “Новым імкненням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 1920-1930-х гадоў”. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Цэнтр Чэслава Мілаша ўніверсітэту Вітаўта Вялікага з Коўна (Літва). Партнёрамі канферэнцыі з’яўляюцца Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

У Міжнароднай канферэнцыі ўжывую і віртуальна прымуць удзел вядомыя даследчыкі Тамаш Блашчык, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая, Ігар Іваноў, Сяргей Запрудскі, Сцяпан Захаркевіч, Вольга Лабачэўская, Караліна Міцкевіч, Антон Пракапчук, Наталля Русецкая, Алесь Суша, Віктар Халіпаў, Сяргей Харэўскі, Сяргей Шупа і іншыя даследчыкі.

Падчас канферэнцыі  выступоўцы і слухачы даведаюцца шмат цікавага і новага з жыцця і творчасці Вацлава Ластоўскага. У прыватнасці, прагучаць даклады, прысвечаныя ўплыву Вацлава Ластоўскага як ідэолага і практыка беларускага пурызму на літаратурную мову. Прагучаць даклады пра палітыка-філасофскую думку Вацлава Ластоўскага ў інтэлектуальным кантэксце канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, пра першую і дагэтуль непераўзыдзеную “Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі” Вацлава Ластоўскага, пра згадкі і сакрэты Вацлава Ластоўскага, пра Вацлава Ластоўскага – мастака, калекцыянера, мастацтвазаўцу, пра Ковенскія сцежкі Вацлава Ластоўскага, пра ролю Вацлава Ластоўскага ў беларускай і польскай культуры і шмат іншых цікавых тэм.

Беларускае Радыё Рацыя