Прэзентацыя кнігі „Мінулае і сучаснае Дворышча”
У аграмястэчку Дворышча Лідскага раёна адбылася прэзентацыя кнігі „Мінулае і сучаснае Дворышча” ксяндза Юрыя Бяганскага.
Падчас прэзентацыі, якую падрыхтавалі супрацоўнікі філіялаў „Інтэграваная бібліятэка аграмястэчка Дворышча” і „Дварышчанскі Дом культуры”, успаміналіся гістарычныя вехі жыцця і развіцця Дворышча.
Прысутныя з цікавасцю слухалі, чым жыло аграмястэчка шмат гадоў назад і чым жыве цяпер, успаміналі ветэранаў працы, якія ўнеслі неацэнны ўнёсак у развіццё аграмястэчка. Увазе гасцей была прадстаўлена выставачная экспазіцыя творчых работ мясцовых жыхароў: Ірыны Хадкевіч, Людмілы Козел, Валянціны Кукраш і Марыі Шамрэй. Прысутныя змаглі паглядзець саматканыя капы, вышытыя ручнікі, карціны. Усе жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара. Музычныя нумары стваралі святочную атмасферу на працягу ўсяго мерапрыемства.
Беларускае Радыё Рацыя