Беларускі гурт „Дрымон” даў першы за 3 гады канцэрт



Беларускі гурт „Дрымон” даў першы за 3 гады канцэрт. Імпрэза адбылася ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna.

„Я вельмі шчаслівы, што зноў вярнуўся на сцэну”, – зазначыў вакаліст калектыву Ілля Маліноўскі:

– Безумоўна ўсё супер. Я нават не магу сказаць, чаго я чакаў, я не магу сказаць, чаго я дамогся. То бок эмоцыі абсалютна пазітыўныя. Мы тры гады не бачыліся, не тое што не гралі. Калі да цябе ў працэсе падлучаюцца музыкі, якіх ты нават не ведаеш ці ўмоўна пазнаёміўся сёння і яны дапамагаюць, то гэта вельмі крута.

Таксама ў канцэрце прыняў удзел гурт „Atesta”: калектыў выканаў уласны сэт, а таксама разам з бэндам „Дрымон” заспяваў песню „Запавет”.

Акрамя таго, імпрэзу падтрымала паэтка Вольга.

Беларускае Радыё Рацыя