Дональд Туск паведаміў, што да калядных святаў ужо будзе новы урад



Пасля выбараў у Польшчы. Дональд Туск прыехаў у Вроцлаў, каб сустрэцца з жыхарамі Ягодна, дзе была самая доўгая чарга ў Польшчы, каб прагаласаваць падчас парламенцкіх выбараў 2023 года.

Лідар дэмакратычнай апазіцыі Дональд Туск запэўніў, што кааліцыя канчаткова сфармаваная.

Маю надзею, што прэзідэнт гэта пачуе, кааліцыя сфармаваная, у кожным дробным фрагменце. Мы ўсё ўзгаднілі з нашымі партнёрамі.

Дональд Туск таксама адзначыў, што да калядных святаў ужо будзе новы урад.

Нагадаем, што пасля парламенцкіх выбараў у Польшчы 15 кастрычніка, найбольш мандатаў у Сейм здабыла кіруючая партыя Права і Справядлівасць, на другім месцы была Грамадзянская Кааліцыя. Тым не менш Права і Справядлівасць не мае кааліцыйнай здольнасці ў Сейме. Таму большасць мандатаў належыць апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя