Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Авангарду” у матчы КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” з паразы пачалі чарговую хатнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Першым супернікам „зуброў” у шасціматчавай хатняй серыі стаў омскі „Авангард”, які ішоў перад гульнёй на 6-й пазіцыі ва Усходняй канферэнцыі КХЛ. Стартавая трэць скончылася з мінімальнай перавагай гасцей: на 10-й хвіліне выдаленне за фол у атацы схапіў дынамавец Вадзім Мароз, чым і скарыстаўся адзін з лепшых снайпераў лігі Рыд Бушэ – 1:0. Другі раз большасць у гасцей рэалізаваў Іван Нікалішын. Праз дзве хвіліны гаспадары адыгралі адзін гол – першую ў кар’еры шайбу ў лізе закінуў 18-гадовы форвард „Дынама” Ягор Барыкаў. Здавалася, „зубры” пойдуць на перапынак саступаючы ў ліку, але за некалькі секунд да сірэны ў брамку суперніка даволі кур’ёзным чынам закінуў Нік Мёрклі – 2:2. У самым пачатку трэцяга перыяду нападнік „Авангарда” Ігар Гераськін атрымаў вялікі штраф за ўдар нагой, а незадоўга да выхаду форварда з боксаў амічы атрымалі выдаленне за затрымку гульні. Менчукі гулялі ў большасці сем хвілін запар, але за гэты адрэзак вызначыліся толькі аднойчы – зрабіў гэта Віталь Пінчук. Праўда, усяго праз 20 секунд пасля прабоіны Рыд Бушэ аформіў дубль і лічбы зраўняў 3:3. Больш закінутых шайб у асноўны час гледачы не ўбачылі, не выявіў пераможцу і авертайм. Зыход паядынку вырашыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе дакладней апынуліся гульцы „Авангарда”. Пасля паразы „Дынама” займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 28 балаў.

Сміт можа пакінуць менскае „Дынама”

Як паведамляюць metaratings, канадскі нападнік менскага «Дынама» Джэмел Сміт у хуткай будучыні пакіне клуб. Дамоўленасць аб гэтым ужо дасягнута. У бягучым сезоне Сміт правёў 15 матчаў у КХЛ, закінуў 4 шайбы і аддаў 1 галявую перадачу. У гэтым сезоне канадзец выступаў у АХЛ. Таксама Сміт правёў у НХЛ 91 матч, у якіх закінуў 12 шайбаў і аддаў 13 выніковых перадач.

Менскае „Дынама” перамагло берасцейцаў і адарвалася ад „Нёмана” на 4 ачкі

Футбалісты менскага „Дынама” абыгралі ў гасцях берасцейскіх аднаклубнікаў у апошнім паядынку 27-га тура чэмпіянату Беларусі. Гуляючы ў Бераці, лідэры першынства адразу захапілі ініцыятыву, і ўжо на 7-й хвіліне Данііл Зорын эфектным ударам адкрыў лік. Неўзабаве пасля перапынку прыгожую камбінацыю гасцей дакладным ударам завяршыў Павел Сядзько, потым Дзмітрый Бага адыграў адзін мяч, Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Авангарду” ў дамашнім матчы КХЛа на 69-й хвіліне Іван Бахар забіў трэці гол у браму берасцейцаў – 3:1 на карысць сталічных дынамаўцаў. Пасля гэтага поспеху падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адарваліся ад гарадзенскага „Нёмана” на 4 ачкі.

Базанава не пусцілі на тэрыторыю Польшчы, яго візу анулявалі

Як стала вядома Tribuna.com намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава, які ехаў на матч жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Славеніі, які праходзіў у Венгрыі, не ўпусцілі ў Польшчу, а яго візу анулявалі. Базанаў не мог выправіцца разам з жаночай нацыянальнай камандай праз краіны Балтыі, бо з 20 лістапада 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Літвы, Латвіі і Эстоніі. Прычыны адмовы ў праездзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявання візы невядомыя.

Кулеш намінаваны на званне лепшага гульца кастрычніка ў бундэслізе

Беларускі паўсярэдні „Гановера” Уладзіслаў Кулеш намінаваны на званне лепшага гульца бундэслігі. У 4 паядынках месяца ён закінуў 23 мячы. У канкурэнтах — Матыяс Гідсель, Рунэ Дамке і яшчэ 4 гульцы.

Беларускае Радыё Рацыя