Беларуская сетка фільммейкераў запускае Інкубатар мікрабюджэтнага кіно



Да 10-га лістапада Беларуская сетка фільммейкераў (Belarusian Filmmakers’ Network) праводзіць конкурс сярод беларускіх рэжысёраў для ўдзелу у праекце — Інкубатары мікрабюджэтнага кіно. Падрабязней пра конкурс распавёў сузаснавальнік Беларускай сеткі фільммейкераў, пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў:

— Гэта могуць быць фільммейкеры, што ў Беларусі, і гэта для іх бяспечна. І вядома, беларускія фільммейкеры, што жывуць у выгнанні. Праблемы ў Беларусі, што амаль не здымаюць гульнявых поўнаметражных фільмаў. Ідэя гэтага інкубатара даць пачатковым рэжысёрам, фільммейкерам мажлівасць зрабіць поўны метр. На першым этапе мы працуем са сцэнарамі, з іх мы абярэм два сцэнары, будзем фінансаваць здыманне гэтых фільмаў у мікрабюджэтным фармаце.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Для ўдзелу ў інкубатары трэба даслаць сінопсіс будучага фільма і матывацыйны ліст. Ідэі для фільмаў не абмежаваныя. Запланаваны бюджэт для адной карціны — 1900 даляраў на вытворчасць і 500 долараў на постпрадакшн.

Падаць заяўку на ўдзел у інкубатары можна тут.

Беларускае Радыё Рацыя