Паштовая марка і канверт, прысвечаныя юбілею Адама Міцкевіча



10 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок “225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча”. У дзень выпуску паштовага блоку на паштамце Менска і ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 горада Наваградка будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце “Першы дзень”.

Дызайн паштовага блока ажыццявіла Яўгенія Бядонік. Тыраж яго 10 тысяч штук. Праект падрыхтаваны сумесна з Домам-музеем Адама Міцкевіча ў Наваградку.

Беларускае Радыё Рацыя