Беларуска ў Ізраілі: Іран не хоча эскалацыі
14 гадоў таму
Як лакальны канфлікт пакуль што выглядае вайна ў Ізраілі. Але ніхто не можа гарантаваць, што бліжэйшым часам размова будзе ісці пра канфлікт рэгіянальны, — пра гэта распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля Адарка Яноўская:
— Ёсць індыкацыя, ёсць прыкметы з боку Ірана, што ён не хоча, каб гэта ўсё перарастала ў рэгіянальны канфлікт. Калі не ўмяшаецца Кітай ці Расея (думаю, не ўмяшаецца), то няма патэнцыялу для пачатку трэцяй усясветнай вайны, калі нават у канфлікт умяшаўся б Іран і пачаў актыўна дзейнічаць.
Вайна ў Ізраілі ўжо ідзе больш за месяц. І можа скончыцца праз дзень, а можа зацягнуцца на месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя