Павел Усаў: У Польшчы назіраецца спроба зацягнуць прыход да ўлады апазіцыі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда даручыў дзейнаму прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму сфармаваць новы ўрад. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што большасць у Сейме атрымала апазіцыйная кааліцыя.
На прыкметы палітычнага крызісу ў Польшы ўказаў палітолаг Павел Усаў:
– Гэта быў адзіны з магчымых сцэнароў спробы прытармазіць перадачу ўлады апазіцыі. І дзеля таго, каб атрымаць рэсурсы і магчымасці, напрыклад, перацягнуць на свой бок прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў, якія прыйшлі ў парламент. Кепскі сцэнар – калі насамрэч удасца перацягнуць на свой бок дадатковыя 37 чалавек. Давядзення сітуацыі да спаду, пасля чаго адбудуцца новыя выбары. Самы кампрамісны сцэнар – Маравецкі сфарміруе ўрад, але ён не атрымае падтрымку большасці ў Сейме.
Па словах Паўла Усава, Польшча фактычна ўступае ў перыяд безураддзя. Ніякіх сур’езных рашэнняў прыняць будзе немагчыма, хаця перад краінай стаяць выклікі канфлікту з Беларуссю, вайны ва Украіне і збожжавых спрэчак, ды і ўнутраныя праблемы сацыяльна-эканамічнага жыцця.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя