Анатоль Лябедзька: У еўрапейскіх парламентах станоўча ўспрымаюць, што Беларусь павінна быць у Еўразвязе



Госць Рацыі – дарадца Офіса Ціханоўскай па міжпарламецкай супрацы Анатоль Лябедзька.

У Берліне ствараюць Альянс міжпарламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь». Нагадаем, што такія групы ёсць у 21 парламенце. Як гэтая падзея адбываецца ў Берліне? Распыталі нашага госця.

РР: Ведаю, што вельмі дынамічна там у вас усё адбываецца. Вельмі шмат планаў.

Анатоль Лябедзька: У нас толькі што завершылася вельмі важная, цікавая і самае галоўнае эфектыўная дыскусія з удзелам прадстаўнікоў 15 парламентаў. Гэта кіраўнікі, альбо прадстаўнікі групаў «За дэмакратычную Беларусь». Мы ўпершыню сустрэліся ў такім жывым фармаце. Многія пабачылі адзін аднаго ў першы раз. І гэта вельмі цудоўны досвет. І я зараз атрымліваю віншаванні ад дэпутатаў з Нарвегіі, з Гішпаніі, з Італіі. Ад усіх, якія вельмі ўсцешаны ад гэтай дыскусіі, ад гэтай сустрэчы. Таму што многія дзяліліся сваім досведам, што яны робяць па беларускай праблематыцы. Для нас гэта надзвычай важна.

РР: Давайце можа пагаворым пра нейкія праблемы. Калі казаць пра супрацу і адназначнасць, як успрымаюць дэпутаты парламентаў, якія сабраліся ў гэтых групах, Беларусь, тут праблемаў ніякіх няма?

Анатоль Лябедзька: Не. Тут як раз дыскусія з такім крытычным напаўненнем, зместам. Напрыклад, прадстаўнік Чэхіі наўпрост гаварыў пра тое, як мы недапрацоўваем па Беларусі. Тут было ўсё. Але самае галоўнае, я б адзначыў, мы зафіксавалі, што ў нас агульная мэта. А гэта мэта выглядае так, што Еўрапейскі звяз – гэта прастора ад Лісабона да Віцебска, Луганска, Кішынёва і Тбілісі. І гэта азначае, тое, што мы казалі пра мару нейкую, што Беларусь мусіць быць у Еўразвязе, то вось на ўзроўні парламентароў 15 краінаў гэта ўжо ўспрымаецца абсалютна нармальна. Усе рэагавалі на гэта або апладысментамі, або падтрымкай. Уявіць такое тры гады таму немагчыма было. Проста немагчыма. Таму мы фіксуем – што гэта мэта. І мы туды рухаемся.

Цалка размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя