Літаратурна-музычная вечарына Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка ў Вільні



У чацвер, 9 лістапада, Беларуская Рада культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка.

Дата: 9 лістапада. Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня.

Гісторыя сямейнага гурта распачалася летам 2020 года. Бадай, найлепшымі выступленнямі гэтага маленькага калектыву можна лічыць утульныя канцэрты ў восеньскіх менскіх дварах.

«Тады мы спявалі народныя, аўтарскія, перакладныя песні. І нас слухала ці не самая ўважлівая і ўдзячная публіка ў свеце. — Мы вельмі сумуем па тых натхняльных вечарынах, таму і на канцэрце ў Вільні хочам аднавіць атмасферу вольнага менскага двара», — кажуць музыкі. 

Падчас вечарыны прагучаць і аўтарскія песні-рэфлексіі Юстыны Карпіловіч. 

Маладая спявачка ў сваіх творах вельмі шчыра і непасрэдна расказвае пра тое, што адбываецца з яе краінай, як падзеі на радзіме адбіваюцца на яе сябрах і родных. 

Уваход вольны.

Арганізатары