Павел Латушка перадаў у Гаагу новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі і яго хаўруснікаў



Намеснік кіраўніцы Кабінета і прадстаўнікі НАУ наведалі офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе і перадалі 2-ю частку матэрыялаў аб датычнасці Лукашэнкі і яго памагатых да ваеннага злачынства – незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.

Новыя матэрыялы, падрыхтаваныя камандай НАУ, у адпаведнасці з артыкулам 15 (2) Рымскага статута дапаўняюць пакет дакументаў, перададзены 27.06.2023.

Новыя матэрыялы ўключаюць:

▪️дадатковыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей;

▪️доказы датычнасці кіраўнікоў і чальцоў шэрагу беларускіх і расійскіх арганізацый да злачынства;

▪️падрабязнасці аб так званай «рэабілітацыйнай праграме», якая ўтрымлівала элементы палітычнага перавыхавання ўкраінскіх дзяцей.

Усе доказы дапоўнены ўсебаковай прававой ацэнкай індывідуальнай крымінальнай адказнасці ўсіх датычных да злачынства асобаў.

Падрабязнасці – па спасылцы.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі