На Берасцейшчыне працягваюць папаўняць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў



Кожны тыдзень на Берасцейшчыне працягваюць папаўняць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

З апошняга ў пералік трапілі Tik-Tok акаунты „timur5212”, „ksenia.mija”, тэлеграм-канал „Беларусь Сейчас”, інстаграм „binklby”, старонка ў сацыяльнай сетцы Укантакце „Прастора КХ” ды гэтак далей, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

Ёсць цікавая тэндэнцыя, мне здаецца ў тым, што вельмі шмат Tik-Tok акаўнтаў пачалі прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыяламі, то бок магчыма яны ўсе паставілі сабе Tik-Tok і заўважылі, што там шмат чаго адбываецца, шмат нейкай інфармацыі распаўсюджваецца і яны будуць спрабаваць кантраляваць распаўсюд інфармацыі там.

Правабаронца дадала, што экстрэмісцкімі матэрыяламі крыніцы інфармацыі Берасцейшчыне прызнавалі ўжо 274 разы.

Беларускае Радыё Рацыя