Юры Губарэвіч: На беларуска-ўкраінскай платформе адзначылі прагрэс ва ўзаемаадносінах двух народаў
Дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прыняла ўдзел у працы беларуска-украінскай экспертнай платформы, сустрэча якой адбылася 4-5 лістапада ў Львове.
Пры вынікі распавёў удзельнік сустрэчы, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юры Губарэвіч:
– Па выніках намеціліся і пэўныя далейшыя крокі. Абмяркоўвалася ідэя правядзення слуханняў па Беларусі на сумесных паседжаннях Камітэтаў па міжнародных пытаннях, нацыянальнай бяспецы пры ўдзеле міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Гэта ў Вярхоўнай Радзе Украіны. А таксама абмяркоўвалася пытанне стварэння дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” пры огранах мясцовага самакіравання. Таксама адно з пытанняў, якое абмяркоўвалася, – гэта магчымасць прызначэння спецпрадстаўніка Вярхоўнай Рады па Беларусі. Магчымасці для навучання беларусаў ва ўкраінскіх універсітэтах, прававой экспертызе і падрыхтоўцы зменаў у заканадаўстве.
У працы беларуска-украінскай экспертнай платформы таксама прынялі ўдзел дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады Беларусі, Офіса Святланы Ціханоўскай і Палка Кастуся Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя