Ян Маліцкі: Для палякаў у Беларусі гісторыя ўвесь час паўтараецца



У нашым эфіры пабываў дырэктар асяродку ўсходніх студыяў Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі.

Ян Маліцкі

РР: Ці сёлетняя канферэнцыя будзе розніцца ад папярэдніх, чым яна характэрная?

– Адрозніваецца тым, што кожная з тых сямі папярэдніх канферэнцыяў мела сваю галоўную тэму. Гістарычная тэма, напрыклад гісторыя касцёлу, кожная канферэнцыя мае асаблівую спецыфіку, сваю тэму, а яшчэ кожная канферэнцыя, у гэтым выпадку сёмая, звязаныя з сур’ёзным канферэнцыйным сшыткам. Таму сёмая канферэнцыя будзе азначаць сёмы канферэнцыйны сшытак канферэнцыйнага выдавецтва. Варта зазначыць, што розніца з іншымі канферэнцыямі палягае на тым, калі нас слухаюць нашыя калегі выкладнікі-навукоўцы, то зразумеюць, што канферэнцыйныя сшыткі з’яўляюцца па канферэнцыі, а гэты з’явіўся перад. Таму, я ўважаю, што нам удалося незвычайную рэч. Гэта, бадай што, адзіны выпадак у Еўропе, і напэўна ў Польшчы, што ў нашым выпадку сшыткі з’явіліся перад канферэнцыяй, то бок, на канферэнцыі ўжо ёсць сшытак тэкстаў. Мы зрабілі гэта для таго, каб людзі ўжо на канферэнцыі маглі каментаваць, падаваць нейкі тэмы ў дыскусіі. Калі гаворка пра канферэнцыю, то маем памятаць пра гэтыя сшыткі.

РР: Ужо ёсць першае дасягненне, а тэма канферэнцыі «Польская асвета на тэрыторыі сучаснай Беларусі«. Там ёсць розныя гады, пасля студзеньскага паўстання, у царскі перыяд, падчас першай усясветнай вайны, другой Рэчы Паспалітай, савецкай Беларусі, бо гэта было істотнае. І ўрэшце, уздым польскага школьніцтва ў 90-х гады і ягоны поўны заняпад у наш час. Так што, тэма даволі цяжкая.

– Так, тэма вельмі цяжкая, але вельмі важная. І ёсць характэрная рэч, якую заўважыў адзін з рэцэнзентаў сшытку – тое, што гэтая рэч сумная, што ў гэтай самой канферэнцыі, у гэтым самым сшытку, ёсць тэксты, датычныя ліквідацыі польскага школьніцтва, здзейсненыя Мураўёвым. Уласна кажучы, у гэтым сшытку ёсць сведчанні пра гэтыя падзеі ад студзеньскага паўстання ажно да тэкстаў, што датычаць ліквідацыі польскіх школ у лукашэнкаўскай Беларусі. Гэта вельмі ўражвае. Мінула 150 ці нават болей гадоў, а гісторыя паўтараецца. На гэтай канферэнцыі, у гэтым сшытку ёсць тэксты пра людзей, якіх пераследвалі ў XIX стагоддзі, а скончваецца сшытак Анджэем Пачобутам. У XIX стагоддзі, журналістаў, у сучасным значэнні гэтага слова, не існавала, але нават так гісторыя паўтараецца: што ёсць той, каго пераследваюць, бо ён задэклараваў сваю польскасць – такім людзям дазвалялі выехаць, але каб ужо не вяртаўся, а ён, аднак, змеркаваў застацца там, бо ўважаў, што гэта ягоная зямля, ягоная радзіма, а не толькі лукашэнкаўскага рэжыму. Я думаю, што гэтая зямля належыць больш да яго, чым беларускаму рэжыму – гэта вельмі кранае.

Поўная размова даступная па спасылцы:

Беларускае Радыё Рацыя